Горацкая сельгасакадэмія: студэнты супраць рэфэрэндуму, але іх “гоняць” на ўчасткі

Дэканы ўчора пайшлі па інтэрнатах, каб папярэдзіць студэнтаў аб абавязковым удзеле ў датэрміновым галасаваньні. І сёньня студэнтаў “пагналі” галасаваць. Як паведаміў нам адзін са студэнтаў Акадэміі: “Мясцовыя студэнты адмаўляюцца ісьці на галасаваньне датэрмінова, бо лічаць гэта парушэньнем іх права на свабодныя выбары. Яны зьбіраюцца галасаваць толькі 17-га. А ў інтэрнатаўскіх студэнтаў выйсьця няма – альбо падпарадкавацца, альбо высяляць зь інтэрнату. Усе супраць рэфэрэндуму, але з-за пагрозаў адміністрацыі вымушаныя ісьці галасаваць сёньня.”

Вельмі цікавыя акалічнасьці:
- Наўпрост адміністрацыя БДСГА не агітуе студэнтаў за рэфэрэндум. Гэтую місію яны ўсклалі на старастаў і іншы студэнцкі актыў.
- На датэрміновае галасаваньне студэнтаў вядуць таксама старасты, а не адміністрацыя.

Па Акадэміі ходзяць чуткі, што адміністрацыя разьлічвае, каб па дадзеных на сераду прагаласавала ня меней 70-ці адсоткаў студэнтаў. Адна з выкладчыцаў заявіла: “Хто не прагаласуе – будуць выклікаць”.

Нагадаем, што палову насельніцтва Горак складаюць студэнты. Гэта самы “студэнцкі” горад у Беларусі. Сёньня ў Горках пусьцілі ацяплельне. Студэнты лічаць, што гэта толькі для таго, каб падкупіць насельніцтва. А пасьля, як і ў 2001-ым годзе пасьля прэзыдэнцкіх выбраў, усе выгоды адключаць і прыйдзецца расплочвацца.

<P align=right>Воля Кузьміч

tarka 00:00, 12/10/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.5278 seconds.