Беларускія студэнты з маскоўскіх ВНУ пратэставалі супраць рэферэндуму

10 кастрычніка ў Маскве ля будынка Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі прайшла акцыя пратэсту супраць рэферэндуму аб змяненні Канстытуцыі краіны. У ёй, як перадае НТВ, узялі ўдзел беларускія студэнты, якія вучацца ў маскоўскіх ВНУ, і іншыя прадстаўнікі беларускай дыяспары. Акцыя праходзіла пад лозунгам "Трэці - лішні" і іншымі антыпрэзідэнцкімі лозунгамі. Студэнты раздавалі мінакам улёткі, у якіх гаварылася аб тым, што беларускія ўлады ўстанавілі татальны кантроль над інфармацыйнымі плынямі ў краіне і падаўляюць любое іншадумства. Некаторыя ўдзельнікі акцыі адзначылі, што іх сябры не далучыліся да мерапрыемства, апасаючыся пераследу сваіх родных у Беларусі. Удзельнікі мерапрыемства заклікалі расійскі народ выказаць сваю пазіцыю і асудзіць дзеянні беларускіх уладаў.

Акцыя была санкцыянавана маскоўскімі гарадскімі ўладамі, паведамляе НТВ.

Вячаслаў БУДКЕВІЧ, БелаПАН.
Zmitrok 00:00, 11/10/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.5569 seconds.