11 чэрвеня штогадовае ўзнагароджаньне лепшых ды-джэяў BESTDJ.BY 2010

Ня верыцца, але сталі вядомыя дата і месца правядзеньня сьвяточнай вечарыны і цырымоніі ўзнагароджаньня BESTDJ.BY. У пятніцу, 11 чэрвеня, рэстаран-клюб «The Black Door» адчыніць свае дзьверы для лепшых дыск-жакеяў мінулага сэзону, а таксама для ўсіх клюбных тусоўшчыкаў сталіцы.

Гэта будзе 4-я па ліку цырымонія ўзнагароджаньня. У 2007-м годзе гэта было ва ўжо неіснуючым клюбе «Изюм», у 2008-м адбыўся велізарны рэйв на самай вялікай крытай пляцоўцы Беларусі — Футбольным манэжы, а ў 2009-м у толькі адкрытым забаўляльным цэнтры «НЛО». Акрамя лепшых ды-джэяў Беларусі мінулых гадоў, у цырымоніях і вечарынах заўсёды прымаюць удзел вядомыя асобы беларускага мастацтва і шоў-бізнэсу. У якасьці спэцыяльных гасьцей вечарынак заўсёды запрашаюцца вядомыя ды-джэі з-за мяжы.

З падрабязнасьцяў будучай вечарынкі вядома, што мерапрыемства пройдзе на 2-х танцпляцах, а хэдлайнэрамі стануць вядомыя і любімыя менскай публікай ды-джэі Ярык з Украіны і маскоўская міс Дуброўская. Зразумела, на цырымоніі можна будзе ўбачыць ня толькі традыцыйную 30-ку лепшых ды-джэяў краіны, але і музыкантаў, мастакоў, фатографаў, журналістаў і ўсіх тых, каму не абыякавы начное жыцьцё нашага гораду.

Мы ж ужо чакаем падрабязнасьцяў і рыхтуемся да вечарынкі!

«Тры Краіны» — сьвяточная вечарына і цырымонія ўзнагароджаньня BESTDJ.BY. 11 Чэрвеня (пятніца) у клюбе «The Black Door» (вул. В.Харужай 29). Замова столікаў і дадатковая інфармацыя: (29) 1799918, (29) 7799918. Квіткі: 30000 да 1 чэрвеня, 35000 да 10 чэрвеня, 40000 на месцы. Столікі — 60000.

16:10, 02/06/2010 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0066 seconds.