Перадрэфэрэндумнае шоў каля БНТУ

На студэнцтва зараз найбольш ціснуць з мэтай загнаць іх на рэфэрэндум датэрмінова. Паралельна з гэтым БРСМ кажа, што ўсе студэнты за прэзыдэнта і за рэфэрэндум. Сёньня пры спробе трапіць у піцэрыю БНТУ мы сталі сьведкамі дзіўнай акцыі. Па шырокіх тратуарах ля пр-ту Скарыны ходзяць маладыя людзі ў белых кашулях – “Студэнція будаўнічыя атрады БРСМ”. Каля 50 такіх студэнтаў з адміністрацыяй унівэрсытэта імітавалі яднаньне – фатаграфаваліся разам, дзе толькі магчыма. Складалася ўражаньне, што ўсё гэта студэнты БНТУ. Маладзёны ў кашульках трымалі расьцяжку “Мы за референдум!”, “За сильную и процветающую Беларусь”. Звычайныя ж студэнты БНТУ былі моцна зьдзіўленыя. <P align=left>Пра зьяўленьне ў сьценах alma mater нейкіх незнаёмых людзей у кашульках БНТУшнікі ня ведалі. Кажуць, што гэтыя БРСМаўцы увогуле не з БНТУ. А недалёка ад уваходу ў галоўны корпус БНТУ стаялі аўтобусы, на якіх і зьвезлі маладых палітыкаў з усёй вобласьці ў адзін унівэрсытэт. Як сказаў адзін замежны карэспандэнт, які там прысутнічаў: “Бачна, што яны немясцовыя і іх сюды сагналі. Адзін толькі тут бегаў з дыплямацікам з тварам, як у фанатыка”.
 
Усё шоў працягнулася каля 30 хвілінаў. Адбыўся сьвяточны мітынг ля ўваходу ў сам навучальны корпус. Выступалі ветэраны БРСМ, нейкі малады хлапец чытаў з паперкі пра квітнеючае жыцьцё ў Беларусі. Пасьля ўсе хуценька зьніклі. Як сказалі студэнты побач: “у іх там фуршэт у сталоўцы, ядуць на халяву”. Паўгадзіны сораму ў кашульцы ад БРСМ – і халяўны абед твой. Студэнты ж засталіся на лавачках, каб абмеркаваць СВАЁ стаўленьне да рэфэрэндума ці проста папіць піва. Усё гэта шоў альбо ўвогуле не кранула студэнтаў альбо выклікала негатыўныя эмоцыі.

<P align=left>Думаю, гэты гастрольны тур БРСМу перад рэфэрэндумам наведае кожны ўнівэрсытэт. Каб такім чынам зрабіць бачнасьць, што студэнты падтрымліваюць будучы рэфэрэндум.

<P align=left>Не заганяйся! Ніхто ня мае права прымушаць студэнтаў галасаваць датэрмінова і тым больш галасаваць так, як ты не жадаеш. Галасуй толькі 17 кастрычніка і за свае перакананьні.

<P align=right>Воля Кузьміч

tarka 00:00, 07/10/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3191 seconds.