27 траўня паэт Уладзімір «65 кг» Гарохаў у «Графіці»

Паэт з Санкт-Пецярбурга Уладзімір Гарохаў перавярнуў уяўленьне аб сучаснай паэзіі, паставіў увесь жанр з ног на галаву.

Сэнс яго вершаў схаваны не ў мудрагелістых выразах, мэтафарах і алегорыях, а ў простых рубленых выразах, якія літаральна пранізваюць слухачоў наскрозь. Сумная лірыка, заснаваная на ўнутраных перажываньнях аўтара, не зьяўляецца каньком Уладзіміра Гарохава. Ён спэцыялізуецца на простых, але ў той жа час напоўненых глыбокім сэнсам вершах, кожны зь якіх — як стрэл.

Порою съел ты всю помаду
У дамы сердца своего.
А что ещё для счастья надо?
Наверно, больше ничего.

Наагул, фрык-стыль Гарохава тым і падкупляе, што і параўнаць яго няма з чым. Ён як пародыя на самога сябе. Таму асноўную масу прыхільнікаў ён прыцягнуў з «прыглядальнікаў», так як выкладваў, плюс да ўсяго, відэаварыянт сваіх вершаў у тым жа ЖЖ і на youtube. Шэдэўрам і ўжо клясыкай Гарохава прызнаны ролік «Всё классно!» Верш-настрой з двух асноўных словаў «классно» і «ужасно», што ні у казцы сказаць, ні пяром апісаць — трэба глядзець і слухаць.

Такім чынам, адметныя рысы Гарохава: адзіны паэт з вагавой катэгорыяй; піша коратка пра галоўнае і зусім не пра галоўнае; часьцей за ўсё пачынае са слоў «сябры», «бывае» і «часам»; «урыфмоўвае» непаслухмяныя радкі словам «блін»; любімыя тэмы пра мэтро, жаночы пол, санвузел, працэс вершаскладаньня, шапку-«петушок». І самае ключавое — за ўсімі пырскамі гумару і недарэчнасьці нярэдка хаваецца найглыбейшы сэнс, зразумелы, бадай, любому чалавеку.

27 траўня Уладзімір «65 кг» Гарохаў у Менску — 19.00, клюб «Графіці».

14:00, 24/05/2010 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0618 seconds.