Гомельскія студэнты ня хочуць рана вяртацца ў інтэрнат
Студэнты Гомельскага каледжу мастацтваў імя І. Сакалоўскага падаюць скаргу дырэктару каледжу С.Е.Салыгаву на кіраўніцтва інтэрната. На думку студэнтаў, іх правы стала парушаюцца.
Так, нягледзячы на загад дырэктара пускаць наведвальнікаў інтэрната да 23.00, будынак зачыняецца а 22.00. Апроч таго, у калідорах інтэрната адсутнічае сьвятло, пліты на кухнях працуюць толькі часткова, а гарачая вада на 4 і 5 паверхах зьнікае, як толькі ўключаюць ваду на 3 паверсе, паведамляе GOMEL HART NEWS.
Каментары праз FACEBOOK