10 траўня гурт Hush+ у Jolly Roger Cafe

Усё пачалося ў першы дзень новага году, калі ў выдатным кафэ «Японскі Бог» (яно ж Jolly Roger Cafe) сабраліся на абвешчаны джэм музыкі. Хтосьці прыйшоў выпіць, хтосьці палабаць, але ўсе пляны музыкаў былі парушаныя пасьля зьяўленьня ў кафэ Юры Вілейчыка (гурт Hush), які ператварыў шэраговы джэм у фэерычную дзею.

Таксама ў гэты дзень на сцэне прысутнічаў Георгій Някрасаў (арт-дырэктар JRC), Вячаслаў Нарэйка (ex. Unia) і Юрый Рэзьнікаў (Cold Fusion). Пасьля таго, як яны адыгралі сэт, ім захацелася яшчэ… І на наступны дзень джэм паўтарыўся. Зь лёгкай рукі Юрыя Вілейчыка калектыў атрымаў назоў «Веселые поросята» і ганаровае месца сярод рэзыдэнтаў клюба.

У выніку, калектыў перайменаваўся ў Jolly Rodger Cafe Band і пачаў канцэртаваць па панядзелках. «Рэпэтуюць тыя, хто граць ня ўмее!» — зазначыў адзін з удзельнікаў гурта, таму ніводнай сур’ёзнай рэпэтыцыі за ўвесь час канцэртаў у калектыву не было.

Час ішоў, людзі прыходзілі і сыходзілі. У выніку, на сцэне апынуўся пашыраны склад легендарнага беларускага гурта Hush. Цяпер калектыў Hush+ выступае толькі па панядзелках і толькі ў Jolly Roger Cafe!

Пачатак а 19:00, Jolly Roger Café (Талбухіна 4, трэці паверх). Дадатковая інфармацыя і замова месцаў: +375 33 313 0001.

JRC 12:10, 04/05/2010 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0626 seconds.