Суд над "бяздомнымі студэнтамі" перанесены на 28 верасьня
<IMG alt="Акцыя " hspace=10 src="http://bsa.org.by/images/biazdomnyja-studenty-3.jpg" align=left border=0 студэнтаў”?? бяздомных “Шэсьце>Суд над студэнтамі, што ўдзельнічалі ў акцыі “Шэсьце бяздомных студэнтаў”, перанесены на 28 верасьня. Студэнтаў фактычна судзяць за тое, што яны несьлі раскладушку каля галоўнага корпуса БДУ. Міліцыянты ўзбудзілі справу па парушэньні студэнтамі артыкула 166 Адміністратыўнага кодэксу – супраціўленьне пры затрыманьні. Правядзеньне гэтай акцыі, існаваньне студэнтаў, што гатовыя выйсьці на вуліцы і заявіць пра парушэньні сваіх правоў – сьведчаньне таго, што студэнцкі рух у Беларусі мае сур’ёзныя пэрспэктывы.
Сябры ЗБС заклікаюць прыйсьці ўсіх жадаючых на суд, каб падтрымаць адважных студэнтаў. Так, у Сяржука Семянюка суд адбудзецца 28 верасьня а 12:00, а ў Юры Сідуна а 14:00. Паседжаньні адбудуцца ў Маскоўскім судзе (за адміністрацыяй Маскоўскага раёну) у 15-м кабінэце.Паглядзець фота з акцыі можна на сайце ЗБС па гэтай спасылцы.
<P align=right>Кастусь Прагулевіч
Каментары праз FACEBOOK