У ЗША студэнт запусьціў пірог ў твар ізраільскаму міністру

Сёньня адказны па справах Іерусаліма Натан Шаранскі прыехаў ва ўнівэрсытэт Нью-Джэрсі прачытаць студэнтам даклад на тэму "Габрэйская пэрспэктыва на шляху да міра". Але як толькі аратар падыйшоў да трыбуны, адзін з студэнтаў запусьціў у міністра пірагом.

Міністар адразу выйшаў з залі на некалькі хві­лінаў. Пасьля вярнуўся і прачытаў свой даклад ужо без якіх-небудзь здарэньняў.

Перад чытаньнем аратар заўважыў, што ў Нью-Джэрсі вельмі цёплае грамадзтва і яно пячэ смачныя пірагі. Паліцыя амаль адразу ж вывела студэнта з аўдыторыі. Яго абвінавачваюць у парушэньні грамадзкага парадку.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.247 seconds.