31 сакавіка гісторыя Майкла Джэксана ў «Рэактары»
У Менску пройдзе дабрачынны трыб’ют-канцэрт імя Майкла Джэксана «HISstory». Арганізатарам вечарыны зьяўляецца першы беларускі фан-клюб Майкла Джэксана «King of pop». У межах канцэрту лепшыя выступы беларускіх зорак з арыгінальнымі трэкамі і кавэр-вэрсіямі песень Майкла. Свой удзел ужо пацьвердзілі гурты «Litesound», «Нэйра Дзюбель», «The Champions», а таксама сольныя выканаўцы ПулЯ, Георгій Калдун, Вольга Плотнікава, Аляксандра Гайдук, Берта ды іншыя.
Гледачоў чакае незабыўная ноч. Па заканчэньні канцэрту дыскатэка
з гітамі сяброў Майкла (гр. «Queen», George Michael, Madonna і іншыя).
Для прыхільнікаў творчасьці і асобы Майкла Джэксана прыпасена мноства цікавых сюрпрызаў. Сярод іх — незвычайнае аздабленьне клюба, спэцыяльны пэрфоманс, продаж сувэніраў з сымболікай Майкла і г.д.
Вядучыя мерапрыемства: Яўген Булка, Марыя Есьман (1-я віцэ Міс Інтэркантынэнталь).
Выручаныя сродкі пойдуць у дзіцячыя дамы.
- Infoline: 5525111 (Мтс), 6098089 (Велком), 9880689 (life)
- Квіткі: танцпляц — 20 000 Br, столік (2 паверх): 25 000 Br. Столік браніруюць толькі пры куплі мінімум 3 білетаў за адзін столік. v. I.P. ложы — 40 000 Br. Месца браніруюць толькі пры куплі мінімум 6 білетаў за адзін столік. У дзень мерапрыемства: танцпляц: 25 000 Br.