«Беларусьфільм» зьбіраецца экранізаваць «Каласы пад сярпом тваім»

Кінастудыя «Беларусьфільм» зьбіраецца зьняць кінавэрсію рамана Ўладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Плянуецца, што фільмам зоймецца галоўны рэжысёр Купалаўскага тэатру Мікалай Пінігін, а стужка атрымае статус «нацыянальнага кінапраекту».

 

Зьняць фільм паводле знакамітых «Каласоў…» наважыліся на кінастудыі «Беларусьфільм». Там спадзяюцца, што стужка стане нацыянальным праектам у кіно.

Як паведамляе агенцтва «Минск-Новости», сцэнару фільма пакуль што няма, але

«калі яго канчатковы варыянт нас задаволіць, то менавіта „Каласам…“ будзе прысвоены статус нацыянальнага праекту», — кажа галоўны рэдактар «Беларусьфільма» Натальля Сцяжко.

Як раней паведамляла Радыё Свабода, над сцэнарам працуе Аляксандар Качан (аўтар сцэнараў фільмаў «Павадыр», «Масакра»). Фільм плянуецца зрабіць чатырохсэрыйным.  

Мяркуецца, што рэжысэрам-пастаноўшчыкам гэтай стужкі стане галоўны рэжысёр тэатра імя Янкі Купалы Мікалай Пінігін. Калі ўсё пойдзе па пляну, то фільм плянуецца зьняць да канца 2011 году, калі будзе адзначацца 81 дзень нараджэньня Ўладзімера Караткевіча.

У 2009 годзе на «Беларусьфільме» зьнялі 8 мастацкіх стужак.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0579 seconds.