16 сакавіка ў Менску веснавы алка-джаз з Піцеру ад Billy’s band

Лірычны да болю і жорсткі да сьлёз пахавальны дыксілэнд зь бясконцым хэпі-эндам! Billy’s band, лепшы звар’яцелы джазавы гурт з Пецярбургу. Не прапусьціце свой шанец адарвацца па-піцерску ў стылі шчырага алка-джазу! У стылі хоп-квартэту ў мятых плашчах і пінжаках на голае цела, спэцыялістаў па глыбокіх асабістых перажываньнях і ўзьнёслых развагах, пад пранізьліва-душэўную і ў той жа час вулічную музыку.

 

Billy’s band пачынаў сваю кар’еру з вулічных джэмаў, выступаў у пабах і невялікіх установах. Дзякуючы дакладнаму капіяваньню эстэтыкі, стылю і ўласна музычнага матэрыялу Тома Ўэйтца, гурт вельмі ўпэўнена набіраў войска адданых прыхільнікаў.

Свой візуальны вобраз лідэр гурта Більлі новік таксама капіяваў зь вядомага амэрыканскага музыканта. Паступова Більлі пачынае пісаць уласныя песьні як на расейскай, так і на ангельскай мовах. Канцэрт за канцэртам гурт адточвае музычнае майстэрства, а фронтмэн — сваё сачыняльнае мастацтва.

Дзякуючы прафэсіяналізму, тэатральнасьці, пастаяннаму экспэрымэнтаваньню з формай выступаў, творчай пладавітасьці Більлі Новіка, гурт не губляе сваіх фэнаў, а наадварот — аўдыторыя расьце ў геамэтрычнай прагрэсіі.

 

Зараз гурт з аднолькавым посьпехам грае ў невялікіх клюбах, на вялікіх канцэртных пляцоўках і нават у тэатральных залях, адмыслова для якіх рыхтуе асаблівую праграму.

Цяпер Billy’s band і ў Менску! Канцэрт пройдзе 16 сакавіка ў клюбе «Рэактар».

Кошт квіткоў: 50 000 руб. — папярэдне, 60 000 руб. — у дзень канцэрту, столікі — 70–90 тыс. Квіткі за столікі прадаюцца толькі ў офісе арганізатараў — «Концепт Стиль» (Талбухина 4–47). Таксама пры набыцьці любых квіткоў на канцэрт праз офіс дзейнічае зьніжка — ад 2-х квіткоў — зьніжка 3%, ад 4-х — 4%, ад 8 і болей — зьніжка 5%. Офіс працуе з 9:30 да 17:00. Інфалінія і замова квіткоў: (029) 196 00 09, (017) 280 34 39.

У падрыхтоўцы анонсу выкарыстаныя тэкставыя і фота матэрыялы з сайту www.billysband.ru.

11:00, 07/03/2010 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0567 seconds.