Футбол пад знакам ліцэю

29 жніўня адбыўся яшчэ летась заплянаваны футбольны турнір салідарнасьці зь Беларускім ліцэем "За ліцэй". Як і летась, прымалі ўдзел дружыны палітычных партыяў, грамадзкіх калетываў і працоўных суполак. Мэтаю спартовае акцыі было прыцягнуць увагу грамадзкасьці й даказаць, што змагацца можна ня толькі ў палітычных кулюарах, але й на спартовым полі. Нават у знак салідарнасьці.

Дата выбраная невыпадкова. Больш за год у падпольлі існуе Беларускі ліцэй, і ўжо 13 год прайшло з часу набыцьця Беларусьсю сапраўднае незалежнасьці, пасьля няўдалага путчу ў Маскве.

Турнір адбываўся на спартовай пляцоўцы "Вымпел", што належыць заводу Вавілава. Прымалі ўдзел 7 дружынаў: Маладыя дэмакраты (АГП, БАМП), Барысаўскія дэмакраты, Зубр, Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў, Моладзевая ініцыятыва "Вока", "Градус" (БНТУ, БДУ), а таксама дружына ліцэістаў.

У паўфінал з групавога спаборніцтва прайшлі каманды ліцэістаў, "Градус", Маладыя дэмакраты, Барысаўскія дэмакраты. Ва ўпартай барацьбе студэнты выйгралі Барысаў 1:0, а ліцэістам крышку не хапіла - 1:3. І вынікам фіналу заканамерна сталі барысаўчане, 2:0 выйграўшыя каманду БНТУ-БДУ. Ліцэісты "спусьцілі" трэцяе месца Маладым дэмакратам.

Пераможцы атрымалі крышталёвую кубак-вазу "За ліцэй". Усе гульцы лепшых 3-х дружынаў былі ўганараваныя таксама дыскамі "Я люблю ліцэй" і "Я люблю ліцэй: Веру ў Цябе".

Франак Вячорка

tarka 00:00, 31/08/2004 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4912 seconds.