Абвяшчаецца конкурс стыпэндый «Мэнэджэры культуры зь Сярэдняй і Ўсходняй Эўропы»

Фонд Робэрта Боша выдзяляе з 1 кастрычніка 2010-га 12 стыпэндый для мэнэджэраў у сфэры культуры з краін Сярэдняй, Усходняй і Паўднёва-Ўсходняй Эўропы для ўдзелу ў 13-месячнай праграме павышэньня кваліфікацыі ў галіне мэнэджмэнту ў сфэры культуры ў Германіі.

 

Фонд Робэрта Боша зьяўляецца адным з найбуйнешых карпаратыўных фондаў Германіі і мае выключна грамадзка карысныя мэты.

Стыпэндыяты працуюць у розных гарадах Германіі (за выключэньнем Бэрліна) у гасьцявых установах і прадстаўляюць праз інавацыйныя праекты маладую мастацкую і культурную сцэну сваёй краіны ў Германіі.

Абавязковай часткай праграмы зьяўляюцца курсы павышэньня кваліфікацыі па такіх тэмах, як праектнае плянаваньне, пошук і прыцягненьне фінансавых рэсурсаў, праца з прэсай і рэкляма, а таксама вядзеньне перамоваў.

Профіль кандыдатаў:

  • вопыт праектнай альбо прафэсійнай дзейнасьці ў галіне мэнэджмэнту ў сфэры культуры
  • асноўнае месца пражываньня ў Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Ўсходняй Эўропе
  • кантакты з маладой мастацкай і культурнай сцэнай сваёй краіны
  • добрае валоданьне нямецкай мовай
  • вышэйшая адукацыя
  • выдатная працаздольнасьць і самастойнасьць.

Фонд Робэрта Боша прадстаўляе:

  • штомесячную стыпэндыю ў памеры 1 000 эўра
  • аплату праезду да Германіі і да месцаў правядзеньня курсаў павышэньня кваліфікацыі
  • страхаваньне ад хваробы, няшчасных выпадкаў і адказнасьці
  • іншыя выплаты падчас стыпэндыі і для вяртаньня ў прафэсійную дзейнасьць на радзіме
  • уступны сэмінар у кастрычніку 2010 года, рэгулярныя курсы павышэньня кваліфікацыі
  • наладжваньне сувязей зь іншымі праграмамі Фонда Робэрта Боша і іншымі ўдзельнікамі зьнешняй палітыкі Германіі ў галіне культуры і адукацыі.

Падаць онлайн-заяўку на нямецкай мове можна да 14 сакавіка 2010 года праз сайт www.moe-kulturmanager.de.

13:10, 23/02/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2606 seconds.