Мінадукацыі абяцае, што масавых паездак студэнтаў на бульбу сёлета ня будзе
Намесьнік міністра адукацыі, Казімір Фарына, паведаміў на прэс-канфэрэнцыі, што адрыў студэнтаў і навучэнцаў ад вучобы магчымы толькі ў тым выпадку, калі будзе адпаведны запыт ад Міністэрства сельскай гаспадаркі, падмацаваны пастановай Савета Міністраў рэспублікі. Але на дадзены момант такіх дакумантаў ня паступала.
Дапамога з боку навучэнцаў, па словах, намесьніка міністра адукацыі, магчымая толькі неафіцыйная, ў вольны ад заняткаў час.
Каментары праз FACEBOOK