21 жніўня ў Менску пройдзе першы фотакрос
Фотакрос - гэта камандная гонка прафэсіяналаў ва ўмовах тэматычных і часовых межаў. Праводзіць яе адмысловая ініцыятыўная група пры падтрымцы інтэрнэт-выданьня BOOT.BY і маскоўскага фотакроса photocross.ru.
Прыняць удзел у фотакросе можа адзін чалавек ці каманда з двух-чатырох чалавек. Фотаапарат можа быць стужкавым ці лічбавым, але абавязкова адзіным у камандзе.
Для таго, каб атрымаць перамогу, трэба хутчэй і лепей за ўсіх выканаць 10 фотаздымкаў-кросаў (гэта можа быць адчуваньне, рэч, працэс ці любы праект матэрыяльнай альбо нематэрыяльнай прыроды). Заданьні выдаюцца на старце фотакроса, а на фінішы ацэньваюцца аўтарытэтным журы.
Першы менскі фотакрос адбудзецца 21 жніўня. Для таго, каб прыняць удзел, трэба запоўніць заяўку на сайце http://www.photocross.boot.by.