Беларусь запрасілі да ўдзелу ў распрацоўцы агульнаэўрапейскай моладзевай дэклярацыі

Такую прапанову агучыў сёньня міністру адукацыі Беларусі Аляксандру Радзькову кіраўнік дэлегацыі з Савету Эўропы Ральф-Рэнэ Вайнгертнэр. Сустрэча па распрацоўцы дэклярацыі пройдзе ў 2010 годзе. Таксама агучаная прапанова далучыцца Беларусі да праекту «Моладзевая карта», якая дае магчымасьці моладзі на зьніжкі ў музэях, тэатрах, хостэлах у час вандровак па Эўропе.

 

Моладзевая карта дапамагае вывучаць культуру іншых краінаў — на ільготных умовах наведваць музэі, выставы, тэатры. Прапанова далучыцца да такой магчымасьці перададзеная міністру адукацыі кіраўніком дырэктарату Савета Эўропы па пытаньнях моладзі і спорту Ральфам-Рэнэ Вайнгертнэрам.

Але па словах Радзькова перад тым як падпісваць дакумант, неабходна правесьці яго эканамічны аналіз. Дзяржава, якая падпісвае частковую дамову па моладзевай картцы, мусіць узяць на сябе абавязак у прадастаўленьні зьніжак уладальнікам картак.

Таксама ў час перамоваў Радзькоў адзначыў пра жаданьне беларускага боку прымаць удзел у эўрапейскіх праграмах па адукацыі і моладзевай палітыцы.

Афіцыйнае запрашэньне да ўдзелу ў Першай агульнаэўрапейскай моладзевай канфэрэнцыі (1st Pan-European Youth Conference), дзе плянуецца абмеркаваньне моладзевай дэклярацыі, будзе дасланае бэльгійскім міністрам па справах моладзевай палітыкі. Прадстаўнікі Савету Эўропы прапанавалі запрасіць да ўдзелу ў супольных праграмах ня толькі прадстаўнікоў беларускіх міністэрстваў, але й моладзевыя аб’яднаньні.

Паводле Белта

Уні Вера 16:45, 22/01/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0469 seconds.