У Кыргыстане зачыняюць вайсковыя катэдры ў ВНУ
Студэнтам, якія ўжо вучацца на «ваенках», дадуць магчымасьць давучыцца. Урад краіны тлумачыць сваё рашэньне нізкай колькасьцю выпускнікоў ВНУ, якія пасьля вайсковых катэдраў ідуць у войска. Болей таго, не жадаючыя ісьці ў войска могуць фактычна адкупіцца ад яго, заплаціўшы міністэрству абароны каля 300 даляраў.
Рашэньне ўраду па закрыцьці вайсковых катэдраў камэнтуе намесьнік міністра абароны Кыргыстану Марат Кенжысарыеў:
«Штогод вайсковыя катэдры выпускалі 4 тысячы афіцэраў запасу. У 2008 і 2009 гадах на вайсковую службу зь іх паступіла толькі 14 чалавек», паведамляе ІА 24.kg.
Але кыргыскія прызыўнікі цяпер могуць пазьбегнуць войска і пасьля ліквідацыі вайсковых катэдраў. Паводле правак, уненесеных у заканадаўства напрыканцы 2008 году, застаецца магчымасьць адслужыць у мабілізацыйным рэзэрве. Для гэтага дастаткова ўнесьці на рахунак міністэрства абароны 12 тысяч сомаў (каля 300 даляраў) і прайсьці падрыхтоўку ў
Такім чынам, у Кыргыстане цяпер можна легальна «адкупіцца» ад войска. А па дадзеных на верасень 2009 году, такой магчымасьцю ўжо скарысталася 7 тысяч чалавек.