Нечаканка для гомельскіх завочнікаў

Гомельскае аддзяленьне Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных стасункаў (МІТСО) у гэтым годзе ня мае квоты на завочнікаў.

У прыёмнай камісіі такое становішча патлумачылі вялікай колькасьцю студэнтаў, залічаных на дзённае аддзяленьне (2000 чалавек).

Зараз усе дакуманты абітурыентаў, якія меркавалі паступаць на завочнае аддзяленьне МІТСО, вяртаюць назад.

Дзіўна толькі, што як на сайце ВНУ, так і ў гарадскіх СМІ, інфармацыя пра пазбаўленьне квоты адсутнічае.

Паводле інфармацыі прэс-службы Gomel Hart News

  • Даведка: МІТСО быў утвораны Фэдэрацыяй прафсаюзаў Беларусі ў 1992г. За гады існаваньня адкрыў два філіялы ў Гомелі і Віцебску. Тут можна атрымаць вышэйшую адукацыю па спэцыяльнасьцях эканоміка і кіраваньне на прадпрыемстве, маркетынг, фінансы і крэдыт. У 2003г. філіял прайшоў дзяржаўную атэстацыю і атрымаў права на адукацыйную дзейнасьць да 2008г.
14:00, 17/08/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0056 seconds.