Як разьмяркоўваюць студэнтаў-апазыцыянэраў

«Для апазыцыянэраў у нашай дзяржаве няма нармальных працоўных месцаў», – гэтак заявіла сябру грамадзкай арганізацыі “Беларускі народны фронт “Адраджэньне” Дзянісу Рабянку загадчыца аддзела адукацыі Калінкавіцкага райвыканкама Л.У.Башылава.

Як вядома, пры размеркаваньні выпускнікоў існуе правіла: лепшым студэнтам – лепшыя месцы. Але на практыцы атрымоўваецца, што гэта не датычыцца актывістаў грамадзкіх арганізацыяў і палітычных партыяў, якія маюць грамадзянскую пазыцыю, адрозную ад афіцыйнай ідэалёгіі.

Дзяніс Рабянок – актыўны сябра БНФ “Адраджэньне” – скончыў Мазырскі дзяржаўны ўнівэрсытэт з чырвоным дыплёмам. І напачатку яго як выдатніка накіравалі на працу ў вёску Дудзічы Калінкавіцкага раёну, якая знаходзіцца недалёка ад раённага цэнтру. Але ў аддзеле адукацыі Калінкавіцкага райвыканкаму Дзяніс замест загаду аб накіраваньні атрымаў такі адказ: “Выдатныя адзнакі – гэта добра, але ўладкаваць на працу актывіста, які займаецца антыпрэзыдэнцкай дзейнасьцю, мы ня можам”.

Дзянісу прапанавалі прыйсці пазьней, калі ўсіх астатніх студэнтаў ужо разьмяркуюць.

Паводле інфармацыі прэс-службы Gomel Hart News

14:00, 17/08/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0557 seconds.