У Нямеччыне ўпершыню студэнт увайшоў у Савет ўнівэрсытэта

Сэнат Ernst-Moritz-Arndt University у Грайфсвальдзе, Нямеччына, выбраў старшыню Эўрапейскага студэнцкага зьвязу ESIB Ёхана Алмквіста сябрам савета ўнівэрсытэта, які складаецца з 6 чалавек (Hochschulrat).

Дзяржаўнае адукацыйнае заканадаўства сьцвярджае, што ў склад Савета ўнівэрсытэта павінны ўваходзіць “важныя асобы”, а Ёхан Алмквіст падпадае пад гэтую катэгорыю, бо з’яўляецца старшынём ESIB – Нацыянальныя Студэнцкія Зьвязы ў Эўропе.

Johan Almqvist вывучае інфарматыку ў унівэрсытэце г.Лунд, Швэцыя, які зьяўляецца партнэрам Ernst-Moritz-Arndt University. Савет дапамагае унівэрсытэту ў яго разьвіцьці і ўдзельнічае ў фармаваньні і зьмене навучальных праграм. Сярод іншых людзей абраных у савет, напрыклад, Лесьлі Уілсан (Lesley Wilson), Генеральны сакратар Эўрапейскай Асацыяцыі Унівэрсытэтаў (European University Association - EUA).

Даведка:
ESIB - Нацыянальныя Студэнцкія Зьвязы Эўропы. Арганізацыя, што аб'ядноўвае буйнейшыя нацыянальныя студэнцкія арганізацыі эўрапэйскіх краінаў. Беларусь у ESIB прадстаўляе Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў.

@ptymist 00:00, 11/08/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2175 seconds.