Сыстэма адукацыі паводле міністра з прэзыдэнтам
Прэзыдэнт падрабязна цікавіўся вынікамі маніторынгу якасьці адукацыі, асабліва ў агульнаадукацыйных школах. Па словах міністра адукацыі, узровень падрыхтоўкі навучэнцаў ў РБ дастаткова высокі. Пасьпявальнасьць па асноўных прадметах, такіх як беларуская і расейская мовы, матэматыка даходзяць да сярэдняга узроўню 7-8 балаў. Беларускія навучэнцы заваявалі 17 медалёў на міжнародных алімпіядах па матэматыцы, фізыцы, хіміі. Аляксандар Радзькоў паведаміў, што рэфармаваньне школы ажыцьцяўляецца з добрай дынамікай.
Як справаздачыў міністар, да сёлетняга навучальнага году падрыхтаваныя новыя якасныя падручнікі і навукова-мэтадачныя дапаможнікі, якія своечасова патрапяць у школы.
Прызыдэнт зьвярнуў сваю ўвагу на зьмест падручнікаў. Па ягоным перакананьні, яны мусяць быць лёгкімі для ўспрыняцьця.
У адпаведнасьці з даручэньнем Лукашэнкі падрыхтаваны падручнік аб Перамозе савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне. Ён патрапіць у кожную школу, а таксама будзе прэзэнтаваны ветэранам Беларусі як даніна павагі да іх подзьвігу.
Вялікая ўвага ў ходзе дакладу была нададзеная падрыхтоўцы будынкаў навучальных установаў да новага навучальнага году. Па інфармацыі Аляксандра Радзькова, усе школы, а ў асаблівасьці тыя, якія былі пабудаваныя па тыпу сумна вядомай краснапольскай, прайшлі экспэртызу і былі патрэбным чынам адрамантаваныя.
Размова ішла аб пэрспэктывах разьвіцьця вышэйшай школы. Міністар адукацыі справаздачыў, што працягваецца праца па рэканструкцыі ВНУ. Так, унівэрсытэтам перададзеныя пэдагагічныя каледжы, што дазволіць падняць якасьць падрыхтоўкі пэдагагічных кадраў на больш высокі ўзровень.
Абмеркаваныя пытаньні кадравага патэнцыялу. У дадзены час сыстэма адукацыі ў дастатковай ступені забясьпечаная настаўнікамі і выкладчыкамі.
Кажучы аб ідэалягічнай працы сярод моладзі, прэзыдэнт падкрэсьліў неабходнасьць удасканаленьня навуковых дапаможнікаў на гэтую тэму і ўсёй сыстэмы ідэалягічнай адукацыі. З сёлетняга году ў ВНУ выкладаюцца асновы ідэалёгіі беларускай дзяржавы, з 2005 году такі спэцкурс, побач з урокамі аб Перамозе ў ВАВ, зьявяцца і ў школах.
Лукашэнка падкрэсьліў важнасьць таго, што моладзь вельмі пяшчотна і з павагаю ставіцца да гісторыі, Перамогі нашага народу ў ВАВ. Кожны грамадзянін рэспублікі павінен усьведамляць, што беларускі народ зрабіў вялікі ўнёсак ў Вялікую Перамогу і ў гісторыю разьвіцьця ўсёй цывілізацыі.
Прэзыдэнт паставіў перад Міністэрствам адукацыі шэраг задачаў, у прыватнасьці, па далейшым павышэньні якасьці адукацыі на ўсіх узроўнях. Ні ў якім разе айчынная школа ня мусіць страціць свае лепшыя, выпрабаваныя часам традыцыі, падкрэсьліў Лукашэнка. Пры рэфармаваньні варта прытрымлівацца дзяржаўных падыходаў.
Выкладчык павінен, найперш усяго, разумець, што ён – грамадзянін, і ад ягонай працы залежыць будучыня нашых дзяцей і пэрспэктыва разьвіцьця дзяржавы, заключыў Лукашэнка. Аб гэтым паведамляе прэсавая служба прэзыдэнта РБ.