У Кіеве знайшлі цэх па вытворчасьці дыплёмаў і атэстатаў

Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры Службы Бясьпекі Украіны. Супрацоўнікі дэпартамэнту контразьведвальнай абароны эканомікі дзяржавы СБУ разам з супрацоўнікамі кіеўскага крымінальнага вышуку затрамалі групу асобаў, што абвінавачваюцца ў падробцы дакумантаў і іх продажы.

У затрыманых знайшлі вялікую колькасьць фальшывых дыплёмаў аб вышэйшай адукацыі разнастайных ВНУ, дыплёмаў кандыдатаў і дактароў навук, атэстатаў аб заканчэньні школы, пасьведчаньняў аб заканчэньні тэхнікумаў. Апроч таго, выяўлена болей пяці тысячаў разнастайных блянкаў, амаль пяцьсот пячатак, клішэ і штампаў многіх украінскіх і замежных арганізацыяў. Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа “за падробку дакумантаў, пячатак, штампаў і блянкаў, іх продаж, выкарыстаньне падробных дакумантаў”.

Варта адзначыць, што падробныя дакуманты рэалізоўваліся ў розных рэгіёнах Украіны па кошце ад $200 да $2 тысячаў за дакумант. Так, да прыкладу, дыплём магістра мэдыцыны каштаваў каля 800$.

<P align=right>Воля Кузьміч

tarka 00:00, 10/08/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3302 seconds.