Зь Беларусі дэпартаваны брытанскі навуковец

Улады Беларусі выслалі з краіны брытанскага навукоўца Алана Флаўэрса, які займаўся вывучэньнем вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Флаўэрс, спэцыяліст па радыялёгіі з Кінгстанскага ўнівэрсытэту, чытаў у Беларусі курс сваіх лекцыяў.

На ягоную думку, ён быў высланы зь Беларусі за супрацоўніцтва зь няўрадавымі арганізацыямі.

Міністэрства замежных справаў Беларусі прызнала факт дэпартацыі навукоўца, аднак пакуль ніяк не пракамэнтавала гэты інцыдэнт.

Паводле BBC

00:00, 01/08/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0053 seconds.