Вуліцы Прагі праз 20 гадоў ізноў запоўнілі тысячы людзей
Сёньня вуліцы Прагі зноўку запоўніліся тысячамі людзей, якія прайшлі шэсьцем па шляху гістарычнай студэнцкай дэманстрацыі 17 лістапада 1989 году, якая стала пачаткам падзеньня камунізму ў Чэхаславакіі. Толькі цяпер студэнтаў не зьбівалі на вуліцы, а гукі паліцэйскіх машынаў даносіліся з калёнак, каб нагадаць атмасфэру таго дня. На што дэманстранты, як і 17 лістапада 1989 году, рэагавалі воклічамі пратэсту, а вуліцы напаўняліся бразгатаньнем ключоў і асьвятляліся сотнямі сьвечак у рукох людзей.
Адмысловай акцыяй — арганізацыяй часовага «камуністычнага» рынку — у Празе аднавілася штодзённае жыцьцё Чэхаславакіі да 1989 году.
На Статарамесцкай плошчы можна было набыць піва за 2,9 кроны замест сучасных 30-ці. У адмысловым шапіку прадавалі мыла, лялькі Барбі і іншыя «імпартныя» тавары. А побач выдавалі апэльсіны — але толькі па адным «на рукі». Утвораныя ля танных, але зусім нешматлікіх тавараў, чэргі аднаўлялі атмасфэру Прагі 20 годовай даўніны.
Яшчэ да анансаванага пачатку, а 15-й гадзіне ў Праскі раён Альбэртаў, адкуль 20 год таму пачалася студэнцкая дэманстрацыя, па вузкіх ходніках пачалі сьцякацца ўдзельнікі сьвяточнай акцыі.
Тут людзі ўсіх пакаленьняў: студэнты, маладыя сем’і зь дзецьмі, удзельнікі ці сьведкі тых гістарычных падзеяў 17 лістапада 1989 году. Многія прыйшлі з самаробнымі плякатамі: «Кампартыя — злачынная арганізацыя», «Дзякуй Вацлаву Гавалу», «Дзякуй бацькам за свабоду!» ды іншымі.
Пачалася акцыя з прамоваў, прысьвечаным 17 лістапада 1989 году і сучаснай Чэхіі. У тым ліку выступалі сучасныя чэскія студэнты, а таксама дысыдэнты з Расеі і Кітаю. Па заканчэньні прамоваў натоўпы людзей з Альбэртава гэтак жа як і 20 год таму рушылі ў накірунку Вышэграду.
Завершылася
Сьвяткаваньне працягнулася вялікім канцэртам у цэнтры Прагі і разнастайнымі пэрфомансамі на многіх вуліцах.
Чэская студэнцкая дэманстрацыя 2009 году ня толькі ўхваліла памяць удзельнікаў акцыі 1989 году, але й стала пляцоўкай для выказваньня думак чэхам пра сучасныя праблемы. Студэнты філязофскага факультэту Карлава ўнівэрсытэту прыйшлі з расьцяжкай з зваротам да прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Клаўса «сыходзіць дадому». Кампанія сквотэраў прымацавала на парасон плякат з надпісам «Сквотэрства — таксама частка дэмакратыі!». Высокі малады хлопец проста нёс у руцэ вялікае ружовае папяровае сэрца. У рукох аднаго з дэманстрантаў быў белы аркуш — «Гавэл — злачынца». Мабыць, гэта і ёсьць адно з галоўных адрозьненьняў 17 лістапада
Урачыстасьці з нагоды