“Летнія падпрацоўкі” ці грошы ў страўніку

У аэрапорце сталіцы Калумбіі Багаты затрыманы студэнт, які спрабаваў правезьці ў страўніку каля $50 000.

Як адзначыў начальнік паліцыі горада палкоўнік Луіс Баргас, малады чалавек заўважна нэрваваўся, і таму прадстаўнікі службы аховы аэрапорта прапанавалі яму прайсьці абсьледаваньне на рэнтген. Паліцэйскія падазравалі, што ён перавозіць у страўніку наркотыкі.

Аднак пасьля таго, як быў зроблены рэнтгенаўскі здымак, выявілася, што ў затрыманага ў страўніку знаходзяцца капсулы з грашовымі купюрамі на суму $47 500.

Паводле Associated Press

00:00, 19/07/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0046 seconds.