На шляху да кодэкса
Гэтая норма замацавана ў законапраекце “Аб вышэйшай адукацыі”, прынятым ніжняй палатай 29 чэрвеня ў першым чытаньні.
Міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў нагадаў дэпутатам, што ў краіне адсутнічае адзіная прававая база, што рэгулюе адносіны ў сыстэме вышэйшай адукацыі. Прыняцьце закона аб вышэйшай адукацыі павінна стаць яшчэ адным крокам на шляху стварэньня ў Беларусі адукацыйнага кодэксу.
По словах міністра, законапраект “Аб вышэйшай адукацыі” пашырае магчымасьці грамадзян атрымаць вышэйшую адукацыю , замацоўвае гарантыі прадастаўленьня першага працоўнага месца выпускнікам дзяржаўных вышэйшых установаў; уводзіць двухколавую сыстэму падрыхтоўкі спэцыялістаў з вышэйшай адукацыяй, што ўключае бакалаўрыят (4-5 год) і магістратуру (1-2 гады). Апошняе новаўвядзеньне, адзначыў А. Радзькоў, адпавядае агульнапрынятым міжнародным стандартам.
Законапраект таксама прадугледжвае добраахвотнае заключэньне дагавораў паміж ВНУ і студэнтамі, што атрымоўваюць вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў. У гэтай дамове павінны быць пазначаны спецыяльнасьць навучаньня, яго кошт, парадак умоваў аплаты, парадак працаўладкаваньня выпускніка, а таксама парадак і ўмовы вяртаньня панесеных выдаткаў у выпадку парушэньня бакамі ўмоваў дагавору. “Чалавек павінен ведаць, якія грашовыя сродкі затрачвае на яго адукацыю дзяржава”, — падкрэсьліў А. Радзькоў.
Намесьнік старшыні Камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Уладзімер Дзеледзік асабліва падкрэсьліў, што кантракты прапаноўваецца заключаць “на добраахвотнай аснове”. “Кантракт заключаецца не ў абавязковым парадку, а толькі з жадаючымі. Дамова падпісваецца дзеля таго, каб нехта адказваў за студэнта – ці мала якія эксцэсы могуць з ім адбыцца. Гэтая праблема надзвычай важная”, — кажа дэпутат.
Форма кантракту яшчэ не вызначаная, як не вядома, якія канкрэтна абавязкі бакоў – студэнта і ВНУ – будуць агавораныя ў дакуманце.
Аб пэрспэктывах прыняцьця закона аб вышэйшай адукацыі наагул і, натуральна, аб тэрмінах увядзеньня кантрактнай сыстэмы ў сферы вышэйшай адукацыі казаць пакуль рана. “У законапраэкт, прыняты ў першым чытаньні, яшчэ будуць уносіць папраўкі. Праект добры не на ўсе 100 працэнтаў – гэта прызнаюць і дэпутацкі корпус, і Міністэрства адукацыі. Законапраэкт будзе яшчэ шліфавацца, хоць закон аб вышэйшай адукацыі патрэбны ўжо сёньня”, — упэўнены У. Дзелендзік.
Сярод недахопаў законапраекта намесьнік старшыні Камісіі адзначыў тую акалічнасьць, што са сфэры дзеяньня закону выпадае вышэйшая мэдычная адукацыя, бо медінстытуты не знаходзяцца пад уплывам Міністэрства адукацыі.
“Беларускі рынак”