Аб'ём хабару у расейскай сыстэме адукацыі дасягае мільярду даляраў у год

Сумарны аб'ём хабару  ў сыстэме адукацыі Расеі ў 2003 годзе склаў 26,5 млрд. рублёў. Пра гэта сьведчаць вынікі дасьледваньняў, праведзеных Вышэйшай школай эканомікі. У параўнаньні з 2002 пры нязначным павелічэньні колькасьці расейскіх сем'яў, гатовых ці хутчэй гатовых плаціць за паступленьне ў ВНУ (з 28% да 30%), агульны памер хабару ўзрос амаль у 2,5 разы. Аб'ём хабару, падарункаў і іншых неафіцыйных плацяжоў, зьвязаных з адукацыяй у школе і ПТВ – 1,5 млрд. руб., пры паступленьні і вучобе ў ССНУ – 0,8 млрд. руб., пры паступленьні і вучобе ў ВНУ – 21,4 млрд. рублёў. У даследваньні ня ўлічвалася плата рэпетытарам, у тым ліку рэпетытарам, што зьяўляюцца выкладчыкамі ў ВНУ, куды паступае абітурыент.
andrius 00:00, 27/06/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4252 seconds.