Галяндзкія студэнты зьбіраюцца пабудаваць веласамалёт

Два студэнта Тэхнічнага ўнівэрсытэта Делфта (Нідэрлянды) зьбіраюцца да траўня наступнага году пабудаваць апарат, які будзе лётаць пры дапамозе мускульнай сілы чалавека.

Яго прапелер будзе прыводзіцца ў рух пры дапамозе веласіпедных педаляў, паведаміў галяндзкі часопіс "Інжынер".

Вынаходнікі, Аляксандра Манкузі (21) і Марсэл Вайнэн (22), намераныя ўпершыню ў сьвеце меней чым за гадзіну параадолець на веласамалёце марафонскую дыстанцыю - 42 кіляметры - на вышыні ня менш за пяць метраў.

Калі гэта атрымаецца, галяндзкія студэнты атрымаюць прыз (50 тысячаў фунтаў сьцерлінгаў), які лёнданскае Каралеўскае таварыства аэранаўтыкі дае за дасягненьні ў вобласьці стварэньня веласамалётаў.

Па словах Манкузі і Вайнэна, яны ўжо правялі ўсе неабходныя разьлікі. Каркас апарата будзе зроблены зь лёгкага металу, а абшыўка - з трывалай паперы таўшчынёй 0,3 міліметра. Вага веласамалёта - 45 кіляграмаў. Прыводзіць прапелер у рух і пілатаваць веласамалёт будуць два чалавекі.

Паводле РИА Новости

kipryda 00:00, 27/06/2004 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0606 seconds.