У Італіі будуць блякаваць мабільнікі студэнтаў падчас іспытаў

Адукацыйная сыстэма Італіі пачала барацьбу з навучэнцамі, якія спадзяюцца на лёгкую здачу залікаў з дапамогай мабільных шпаргалак.

Барацьба з шпаргалкамі пры здачы іспытаў вядзецца даўна, аднак прагрэс прынёс магчымасьць перадачы інфармацыі праз мабільны тэлефон. Дасыланьне тэкставых ці мультымэдыйных паведамленьняў часта ўяўляецца студэнтам найлепшым варыянтам пры здачы іспыта. Адукацыйныя ўстановы нястомна змагаюцца  з гэтым, але ня вельмі пасьпяхова.

Аднак цяпер італійскія выкладчыкі ўздыхнуць з палёгкай. У Рыме пасьпяхова выкарыстоўваюць пазычаную ў вайскоўцаў тэхналёгію глушэньня сувязі ў памяшканьні ў радыюсе 80 мэтраў. Гэта робіць немагчымым прыём і перадачу інфармацыі падчас іспыта.

У хуткім часе плянуецца пачаць выкарыстаньне такіх глушылак па ўсёй Італіі. Незадаволенасьць з боку ўладальнікаў мабільных тэлефонаў, натуральна, будзе вялікай, аднак гэта ў нейкім сэнсе кампэнсуецца тым, што на перапынках сыстэма блякіроўкі будзе выключацца.

Паводле Компьютерра
kipryda 00:00, 27/06/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0585 seconds.