Барнаульскі студэнт атрымаў тэрмін за пагрозы на адрэсу ЦРУ

Студэнт Алтайскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэта, які напужаў ЦРУ фальшывымі зьвесткамі пра тэракт, прыгавораны да 1,5 гадоў пазбаўленьня свабоды ўмоўна.

26 лютага, седзячы за кампутарам у інтэрнэт-класе сваёй навучальнай установы, студэнт даслаў на сайт амэрыканскай выведкі ліст аб тым, што на наступную раніцу аб 11-й гадзіне ў нью-ёркскім мэтро адбудзецца выбух.

Сваё пасланьне ён скончыў словамі: "Вы ўсе памрэце!". У ЦРУ змаглі выявіць, што дасылальнік знаходзіўся ў Барнауле, і перадалі гэтую інфармацыю ў Расею. А супрацоўнікі Ўпраўленьня спэцыяльных тэхнічных мерапрыемстваў краёвага УУС знайшлі яго самога.

Студэнт прызнаўся, што проста хацеў зрабіць непрыемнасьць свайму знаёмаму і даслаў ліст, увайшоўшы ў сетку пад яго паролем. На судзе ён заявіў, што гэты ўчынак быў самай вялікай памылкай у яго жыцьці.

Паводле “Интерфакс”

kipryda 00:00, 26/06/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4626 seconds.