Болей 4 тысяч студэнтаў і навучэнцаў накіруюць на сельгаспрацы ў Віцебскай вобласьці

Студэнты дзяржаўных ВНУ, навучэнцы ССНУ і прафтэхнічных установаў адукацыі рашэньнем аблвыканкаму накіруюцца на ўборку ўраджаю з 3-га верасьня і на месяц. Студэнты мусяць дапамагчы гаспадаркам сабраць лён, бульбу, гародніну і караняплоды болей чым на 30 тысячаў гектараў.

Студэнты будуць працаваць ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласьці за выключэньнем Докшыцкага, Лёзьненскага, Міёрскага, Расонскага і Талачынскага раёнаў.

Як патлумачыў намесьнік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчу Віцебскага аблвыканкама Мікалай Аленіч, перад гаспадаркамі пастаўлена задача забясьпечыць студэнтаў бясплатным жыльлём, паўнавартасным харчаваньнем, своечасова выплаціць заробак у дзень ад’езду.

У 2008 годзе на сельгаспрацах было задзейнічана болей 4,5 тыс. студэнтаў. Імі было сабрана й нарыхтавана каля 10 тыс. тон бульбы, 3,6 тыс. тон караняплодаў, паднята ільну з плошчы 1,7 тыс. га, сабрана і здадзена на льнозаводы трасты ў аб’ёме 1,5 тыс. тон.

Паводле Belta

Уні Вера 12:10, 27/08/2009 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4413 seconds.