Украінскім студэнтам стыпэндыю павялічваюць у 2 разы
Па ягоных словах, студэнты ВНУ ІІІ-ІV узроўняў акрэдытацыі будуць атрымліваць 108 грыўнаў., І-ІІ узроўняў акрэдытацыі - 90,5 грыўнаў, а навучэнцы ПТВ -72 грыўны.
Міністар адзначыў, што ў часе перагляду бюджэта толькі на другое паўгодзьдзе навучальнага году для выплаты стыпэндыяў выдзеленыя 385 млн. грн. 8 млн. дададуцца да сродкаў, выдзеленых для завяршэньня будаўніцтва аб’ектаў вышэйшай школы, 10 млн. дадаткова будуць накіраваныя на аплату энэрганосьбітаў для навучальных установаў.
Крэмень адзначыў, што пасьля ўнясеньня паправак у бюджэт сур’ёзна ўзрасло фінансаваньне навукі і адукацыі. Калі да перагляду бюджэту-2004 для Міністэрства адукацыі прадугледжвалася выдзяленьне стыпэндыі звыш 2 млрд. 900 млн. грн., то пасьля прыняцьця паправак гэтая сума складае 3,5 млрд. грн. «Такім чынам, можна казаць, што паступова й ўпэўнена прыярытэтнасьць адукацыі ў нашым грамадзтве усталёўваецца », - адзначыў Крэмень.
У Беларусі апошні раз стыпэндыі былі павялічаныя ў сьнежні 2003 года. Павялічылі іх на 6%. Такім чынам, памер беларускай стыпэндыі складае ад 40 тыс. да 112 тыс. беларускіх рублёў.
з выкарыстаньнем інфармацыі forUm