«Стоп 193.1»: конкурс на сцэнар да мультфільма

Кампанія «Стоп 193.1» абвяшчае конкурс на сцэнар да мультфільма, прысьвечанага ўжываньню артыкула 193.1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь да грамадзкіх актывістаў. Працы прымаюцца да 15 ліпеня.

  • Пажаданы жанр: сатыра.
  • Працягласьць будучага мульта: 1–2 хвіліны.
  • Апошні тэрмін падачы сцэнароў: 15 ліпеня.
  • Працы, а таксама пытаньні на гэтую тэму, высылайце на адрас ngo@belngo.info з тэмай «mult».

Паводле лепшага сцэнара будзе зроблены мультфільм, выкладзены ў інтэрнэт і шырока распаўсюджаны. Пераможцу чакае прыз.

Даведка:

Кампанія «Стоп 193.1» ставіць за мэту дамагчыся скасаваньня артыкула 193.1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Гэты артыкул устанаўлівае крымінальную адказнасьць за удзел у працы незарэгістравага грамадзкага аб’яднаньня, палітычнай партыі альбо рэлігійнай арганізацыі і прадугледжвае да двух год зьняволеньня за такую дзейнасьць.

Кампанія ажыцьцяўляецца пад эгідай Асамблеі НДА.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1198 seconds.