19 чэрвеня ў Менску прададуць аголеных паэтаў

З друку выйшаў доўгачаканы арт-каляндар «Канец словаў», кожны месяц якога прысьвечаны пэўнаму літаратару. У календары зьмешчаныя ўзоры творчасьці беларускіх літаратараў, інтэрвію, кароткія эсэ, а таксама іхнія аголеныя выявы.

 

Ня варта разьлічваць сустрэць у календары вопратку альбо жанчын.

Але любіцелі аголеных выяваў здолеюць бліжэй пазнаёміцца зь целамі і душамі Валянціна Акудовіча, Андрэя Хадановіча, Віктара Шалкевіча, Лявона Вольскага, Віталя Рыжкова, Севярына Квяткоўскага і іншых мужных паэтаў і пісьменьнікаў.

З нагоды выхаду календара 19 чэрвеня (пятніца) а 18:00 у бар-клюбе «» (Партызанскі праспэкт, 6A) адбудзецца прэм’ера-прэзэнтацыя, на якой можна будзе ўпершыню набыць каляндар па адмысловым кошце.

05:06, 17/06/2009 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0663 seconds.