30 траўня ў ДК «МАЗ» канцэрт «У абарону жыцьця»
30 траўня, напярэдадні Дню абароны дзяцей, у Менску будзе праходзіць канцэрт «У абарону жыцьця». Гэта акцыя ладзіцца ўжо на працягу пяці гадоў. Яе асноўная мэта — падняць голас за ненароджаных немаўлятаў, якія зьяўляюцца самай неабароненай катэгорыяй дзяцей.
У першым аддзяленьні канцэрту будуць уручаныя дыплёмы і прызы пераможцам Конкурсу дзіцячага малюнка «Сьвет з марай» і конкурсу апавяданьняў і вершаў, які ладзіць сямейны Інтэрнэт-партал Ребенок.BY. Таксама гледачоў чакае выступ гурта «Чэснае слова» (Барысаў).
У другім аддзяленьні адбудзецца Прэм’ера музычнай пастановы па-беларуску «Маё сэрца б’ецца».
Хутчэй убачыць сьвет, хутчэй! Пра гэта мараць вучні Нябеснай Школы, чакаючы сустрэчы са сваімі бацькамі. Кожны зь іх ужо ведае, кім ён павінен стаць на зямлі. А пакуль іх галоўная задача – добра падрыхтавацца да свайго выпускнога, старанна вывучыць нялёгкую навуку жыцьця. Ці ўсе зь іх змогуць зьдзейсьніць сваю мару?
Канцэрт будзе праходзіць ў ДК «МАЗ» (ст. м. «Аўтазаводская»). Пачатак а 17.00.
Кошт квіткоў: 12.000 і 15.000.
Дадатковая інфармацыя: (029) 125-7735, (029) 773-4089, missioncjc@mail.ru
http://mirsmechtoi.org/savelife.html