7 траўня прэзэнтацыя раману нямецкага пісьменьніка Паўля Коля «Найлепшыя прывітаньні зь Менску»
7 траўня ў 16.00 у Менскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна (вул. Гікала, 4) адбудзецца прэзэнтацыя раману нямецкага пісьменьніка і гісторыка Паўля Коля, які выйшаў у перакладзе на беларускую мову пад назвай «Найлепшыя прывітаньні зь Менску».
Дакумэнтальны раман распавядае пра дэпартацыю габрэйскай сям’і з Кёльну ў акупаваную Беларусь. У яго аснову пакладзены шматлікія дасьледаваньні, што прысьвечаныя Вільгельму Кубэ, які з 1941 па 1943 гады быў генэральным камісарам Беларусі, інтэрвію з Аленай Мазанік, якая зьдзейсьніла замах на яго, а таксама з Анітай Кубэ.
Каментары праз FACEBOOK