5 траўня тэатральны капусьнік з нагоды «Дня Работніка Галаўнога Мозгу»

І ўсё ж такі так! Імпэратар Сусьвету, патрон удзельнікаў «Камбінату мастацтваў», выкрадзены. Гэта факт. Але сьвята-капусьнік «Дзень Работніка галаўнога мозгу» адбудзецца 5 траўня ў 19 00 на Малой сцэне к/з «Мінск». Гэта таксама факт. Што прыйдзецца дзеля гэтага зрабіць — скакаць 2375 раз на левай назе або апоўначы сьпяваць гімн Рэспублікі Комі, пакуль невядома.


Фота з «Фэстывалю нікчэмнасьцяў» 22.01.2009 у Менску

Даведка: Імпэратар Сусьвету ўпершыню паўстаў перад людзьмі 22 студзеня ў 19:37 па менскім часе на першым тэатральна-музычным капусьніку праекту «Камбінат мастацтваў». Імпэратар ухваліў правядзеньне падобных мерапрыемстваў і абвясьціў сябе патронам групы актораў, якія ўдзельнічаюць у стварэньні капусьніка. У гэтую групу ўваходзяць:

  • Ганна Хітрык, акторка тэатру імя Я.Купалы, вакалістка гурта «ДзеціДзяцей»
  • Міхал Зуй, актор тэатру імя Я.Купалы, гітарыст гурта «ДзеціДзяцей»
  • Зьміцер Ясеневіч, актор тэатру імя Я.Купалы, гітарыст гурта «ДзеціДзяцей»
  • Вольга Скварцова, акторка тэатру сучаснага танцу D.O. Z. Sk. I
  • Сяргей Кавальскі, актор клоўн-праекту «ЛЮДИ С НОСОМ» («Лунатики»)
  • Павал Куттуньё, вольнавызначэнец

Другі капусьнік, прысьвечаны «Дню Работніка Галаўнога Мозгу» павінен быў адбыцца 12 красавіка 2009 гаду. Аднак жахлівейшая падзея — выкраданьне Імпэратара Сусьвету 8 красавіка вымусіла актораў і арганізатараў перанесьці дату імпрэзы на 5 траўня.

  • Што: Сьвята-капусьнік да «Дня Работніка Галаўнога Мозгу»
  • Дзе: Малая сцэна к/з «Мінск»
  • Калі: 5.05.2009
  • Даведка і квіткі: (029) 678 23 99, (017) 294 22 22, (017) 328 66 38 (каса к/з «Мінск»)
10:00, 29/04/2009 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0628 seconds.