25 красавіка «Рыбны дзень» у Палацы мастацтваў

У межах акцыі «Рыбны дзень» адбудзецца прэзэнтацыя новага нумара часопіса «Тэксты», прысьвечанага марской тэматыцы й краме «Рыба».

Літаратурна-мастацкі праект «Тэксты» — гэта прастора вольнай думкі. Тут ідзе сутыкненьне футурыстычных ідэяў, наватарства і традыцыі. Непрадузяты аналіз літаратурнага працэсу й выкрыцьцё штучнаўтвораных мітаў. Іронія, сарказм, эпатаж, інсынуацыя — элемэнты вялікай філязофскай мазаікі. «Тэксты» — гэта прыемнае чытво для інтэлектуалаў.

12 нумар часопіса «Тэксты» прысьвечаны марской тэматыцы й краме «Рыба». Па вуліцы Карла Маркса месьціцца культавая крама «Рыба». Пагалоска аб закрыцьці дадзенага месца выклікала ў творчых колах абурэньне. Паэты, мастакі, музыкі выступілі з пратэстам. Выхад новага нумара часопісу «Тэксты» і ягоная прэзэнтацыя — творчая абарона крамы «Рыба». Больш за 30 аўтараў узялі ўдзел у праекце.

У межах акцыi «Рыбны дзень» выступяць літаратары: Зьміцер Вішнёў, Лёлік Ушкін, Вiкторыя Бiран, Ярыла Пшанічны, Анка Упала, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Зьміцер Плян, Арцём Кавалеўскі, Вольга Гапеева, а таксама музыкі: Уладзiслаў Бубен, BARFLY`S DREAMS, RoomDark, Spit it Out, Talstou, Рацыянальная дыета. Да таго ж адбудуцца пэрформансы ад Тэатру псыхічнай неўраўнаважанасьці і Юрася Барысевіча.

  • Калі: 25.04.2009, 18:00
  • Дзе: Палац Мастацтваў (Менск, Казлова, 3)
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0584 seconds.