10 красавіка сустрэча з маладымі паэткамі Алёнай Беланожкай і Вікай Трэнас

10 красавіка ў менскай бібліятэцы № 12 адбудзецца творчая сустрэча-імправізацыя з дзьвюма маладымі паэткамі — Алёнай Беланожкай і Вікай Трэнас. У вечарыне возьме ўдзел цудоўная дзяўчына-бард Натальля Пушкарова. Спэцыяльны госьць — вядомы музыка, лідэр гурта «White Night Blues» Юры Несьцярэнка. Пачатак у 16.00. Уваход вольны.

Біяграфічная даведка

Алёна Беланожка нарадзілася ў 1985 годзе ў Магілёве. У 2001 годзе скончыла Магілёўскую сярэднюю школу № 5, у 2004 — Магілёўскае дзяржаўнае вучылішча культуры імя Н. Крупскай па спэцыяльнасьці «Арганізатар культурна-адпачынкавай дзейнасьці, рэжысёр вольнага часу, абрадаў і сьвят». У цяперашні час — студэнтка 5-га курсу Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў. Працавала рэжысёрам Узорнай эстраднай студыі «Вясёлыя ноткі», рэдактарам і мэтадыстам па культурна-адпачынкавай дзейнасьці Магілёўскага гарадзкога цэнтру культуры і вольнага часу. Друкавалася ў газэтах «Магілёўскія ведамасьці», «Весьнік Магілёва», часопісе «Маладосьць» і інш. Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар паэтычнага зборніка «В шаге от неба» (2007).

Віка Трэнас (Вікторыя Ляйкоўская) нарадзілася ў 1984 г. у Менску. Скончыла філялягічны факультэт БДУ (2007), вывучала філязофію і літаратуру ў Беларускім Калегіюме. Цяпер працуе рэдактарам аддзела паэзіі часопісу «Маладосьць». Піша на беларускай і рускай мовах. Зь вершамі, эсэістыкай, літаратурнай крытыкай выступае ў пэрыёдыцы з 2000 г. Зь’яўляецца літаратурным аглядальнікам інтэрнэт-выданьня «Новая Эўропа», супрацоўнічае з часопісамі «Паміж», «pARTisan», «Тэксты». Аўтар паэтычных кніг «Цуд канфіскаванага дзяцінства» (2005), «Экзыстэнцыйны пэйзаж» (2008). Творы перакладаліся на рускую, нямецкую, баўгарскую, швэдзкую і францускую мовы.

  • 10.04.2009, 16:00
  • Бібліятэка № 12 (вул. Маякоўскага, 164; ад пл. Незалежнасьці трал. № 5 да прып. «Сонечная»)
10:00, 10/03/2009 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0578 seconds.