Уладзімір Арлоў згодны на ролю Акудовіча
Такое прызнаньне агучыў пісьменьнік падчас прэзэнтацыі п’есы ў смсках. Падзея адбылася ў менскім Палацы мастацтваў і вылучылася самавітым зборам беларускіх літаратараў.
«Гэтая невялікая кніжачка вартая цэлых тамоў», — трымаючы ў руках больш падобную да кішэннага нататніка кнігу «Дарога і Шлях», распачаў імпрэзу шоўмэн Віктар Шалкевіч.
Твор «Дарога і Шлях» уяўляе сабой «SMS-п’есу з антрактам-размовай па тэлефоне», галоўнымі героямі (адначасова і аўтарамі) зьяўляюцца паэтка (Аксана Спрынчан) і філёзаф (Алесь Анціпенка). Таксама ў п’есе фігуруюць такія пэрсанажы, як Гэракліт (старажытнагрэцкі філёзаф), Вэрнэр Гайзэнбэрг (нямецкі фізык) і Валянцін Акудовіч (беларускі філёзаф).
На ролю апошняга і быў згодны запрошаны на прэзэнтацыю пісьменьнік Уладзімер Арлоў, у чым той прызнаўся пад час сваёй прамовы: «П’еса вартая сцэнічнай пастаноўкі, і, магчыма, экранізацыі», — адзначыў аўтар «дзесяці стагодзьдзяў беларускай гісторыі».
Арлоў не забыўся на тое, што п'еса ўжо раней ужо выйшла ў часопісе ARCHE.
П’еса, якая раней выйшла ў сьвет у часопісе Arche (№ 4 за 2007 год), складаецца з кароткіх рэплік, якія паўсталі як
«П’есай можна карыстацца, уступаючы ў
смс-сувязь . Я таксама ўзяў крыху словаў зь яе сабе на ўзбраеньне», — дадаў Арлоў.
Сам Акудовіч ніяк ня выказаў свайго стаўленьня да пастаноўкі п’есы. Філёзаф, які да таго ж яшчэ і рэдактар выданьня, прызнаўся, што «нават у самым страшным сьне ня мог уявіць, што буду рэдагаваць
Алесь Анціпенка - адзін з аўтараў кнігі.
Тэму спэцыфічнасьці для беларускай літаратуры тэкставых паведамленьняў закрануў аўтар прадмовы да кнігі, крытык і празаік Пятро Васючэнка: «Я быў вельмі задаволены, калі ўбачыў, што
Скончыў тэкставую частку прэзэнтацыі паэт Леанід
Яраш Малішэўскі прыйшоў павіньшаваць сваю жонку (Спрынчан) з выхадам кнігі.
І зрабіў гэта з дапамогай дуды.
«Дарога і Шлях» выйшла ў выдавецтве "Галіяфы" Зьмітра Вішнёва і Міхася Башуры.
Аксана Спрынчан
Скончылася імпрэза пад песьні барда Віктара Шалкевіча.
Аўтар фота Julia Fox