16 сакавіка літаратурна-музычная імпрэза «Францыя ў сэрцы Беларусі»
Літаратурна-музычная імпрэза «Францыя ў сэрцы Беларусі» запрашае 16 сакавіка 2009 года ў 18.00 у Дом Дружбы (вул. Захарава, 28, ст. м. Плошча Перамогі).
У праграме: творы сучасных беларускіх літаратараў, натхнёных Францыяй і францускай культурай, пераклады, францускі танец, францускія і беларускія песьні ў перакладзе, выстава беларускіх коміксаў і многае іншае.
Чакайце арыгінальнага прачытаньня знаёмых і незнаёмых тэкстаў і зьдзіўляльных адкрыцьцяў! Вечарына пройдзе на дзьвюх мовах — беларускай і францускай. Дыялёг гэтых дзьвюх мілагучных моваў абяцае быць прыгожым і адметным. Ласкава запрашаем усіх цікаўных!
Удзельнікі праекту:
- Францускі выдавец Іў Пруд’ом,
- Перакладчык і прыватны выдавец Зьміцер Колас,
- Пісьменьніца, крытык, аўтар шматлікіх паэтычных і празаічных зборнікаў, літаратурны аглядальнік газэты «Беларусь сегодня» Людміла Рублеўская,
- Прафэсійны перакладчык, аўтар шматлікіх артыкулаў і рэцэнзій, дацэнт МДЛУ Леанід Казыра,
- Літаратар, аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі, прозы і эсэ Леанід
Дранько-Майсюк , - Паэтка, магістар мастацтвазнаўства, аўтар трох кніг, рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Валерыя Кустава,
- Літаратар і крытык, аўтар некалькіх паэтычных кніг, рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Маладосць» Віка Трэнас,
- Паэтка, арганізатар паэтычнага тэатра АРТ. С. Аксана Спрынчан,
- Перакладчык, літаратар, пэрформэр, мастацтвазнаўца, аўтар зборнікаў культуралягічных эсэ Юрась Барысевіч,
- Паэт, перакладчык, эсэіст, аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі і перакладаў, выкладчык БДУ Андрэй Хадановіч,
- Магістар філялёгіі, выкладчык Дар’я Брыч,
- Музыкант, гісторык, літаратар Яраш Малішэўскі,
- Прафэсійная выканаўца, студэнтка МДЛУ Кацярына Сакоўская,
- Рэжысёр, паэтка, студэнтка БДУКІ Алёна Беланожка,
- Удзельніцы школы гістарычнага танцу «Залаты двор» Яна і Хрысьціна Шэляговіч,
- Бард Вадзім Клімовіч,
- Паэтка і перакладчыца Юлія Новік,
- Сумесны тэатральны праект асацыяцыі Demain le Printemps (Францыя) і МГА Teatro (Беларусь)
Вечарына «Францыя ў сэрцы Беларусі» адбудзецца ў межах міжнароднага сьвята франкафаніі пры падтрымцы амбасады Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама Дома Дружбы.
Каардынатары праекту: Юлія Новік (тэл. +37529 5627427, +37529 3497398), Віка Трэнас(тэл. +37529 5607793, +37529 1354495).