У «Асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі» алькаголь будзе дазволены ад 21 года

Прапанова павялічыць узроставае абмежаваньне на продаж сьпіртовых напояў з 18 да 21 года ўтрымліваецца ў законапраекце «Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі», які будзе разглядацца ўвесну. Таксама ў законапраекце ўпершыню паспрабуюць вызначыць панятак «маладыя грамадзяне».

«Маладыя грамадзяне» паводле законапраекту — беларусы, замежнікі і людзі без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі і маюць узрост ад 14 да 31 году. Але гэтае пытаньне яшчэ знаходзіцца на стадыі абмеркаваньня, і адна з прапановаў — падзяліць «маладых грамадзянаў» яшчэ на некалькі падгруп, — распавяла БелТА дэпутатка Алена Шмель.

Ідэю павялічыць узроставае абмежаваньне на продаж алькагольных напояў з 18 год да 21 году тлумачаць неаднаразовымі просьбамі праваахоўных ворганаў, работнікаў мэдыцыны і адукацыі.

Законапраект «Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі» распрацоўваецца ў якасьці базавага закону, на аснове якога, у выпадку ягонага прыняцьця, будуць будавацца іншыя заканадаўчыя акты.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0708 seconds.