Радзькоў: рэнтабэльнасьць навучаньня ў ВНУ Беларусі складае 5%
Міністар адукацыі Беларусі Аляксандар Радзькоў заявіў, што кошт платнага навучаньня ў ВНУ Беларусі адпавядае рэальным выдаткам і рэнтабэльнасьць складае толькі 5%. Тым часам кошт адукацыі ў БДУ павялічыўся за бягучы навучальны год на 11%.
«Безумоўна ўся залежыць ад спэцыяльнасьці. Напрыклад, пры падрыхтоўцы мэдыкаў альбо інжынэраў выкарыстоўваецца дарагое абсталяваньне, што падвышае выдаткі на падрыхтоўку спэцыялістаў» — цытуе БЕЛТА словы Радзькова .
Міністар паведаміў таксама, што на асобных факультэтах кошт навучаньня можа дасягаць 2 тысяч даляраў, але студэнты плацяць толькі 1200 даляраў.
Назовы гэтых факультэтаў спадар Радзькоў не ўдакладніў. Але Радыё Свабода зьвярнула ўвагу, што у БДУ навучаньне на фізычным, біялягічным, хімічным факультэтах, дзе выкарыстоўваецца абсталяваньне, прыборы, рэактывы, амаль на паўтара мільёна рублёў таньней, тым на гуманітарных – на міжнароднай журналістыцы, юрфаку, філялёгіі. (На гуманітарных – 4 572 500 рублёў, на дакладных – 3 329 300.) За бягучы навучальны год кошт навучаньня ў БДУ павялічыўся на 11%.