Зьявіліся першыя беларускія ноўтбукі
«Менскае вытворчае аб’яднаньне вылічальнай тэхнікі» выпусьціла першую партыю айчынных ноўтбукаў «Калега».
Выява: interfax.by
Як паведамляе Белта, першыя беларускія ноўтбукі абсталяваныя працэсарамі Intel Core Duo альбо Core 2 Duo, выява адрозьніваецца высокай яркасьцю, а маніторы шырокім вуглом агляду.
Кошт навінкі пакуль не паведамляецца, але адзначаецца, што ў асартымэнце ёсьць і мадэлі бюджэтнай катэгорыі з больш простымі тэхнічнымі характарыстыкамі.
Каментары праз FACEBOOK