Гарадзенскага студэнта пераразьмеркавалі падалей ад грамадзкай дзейнасьці

Пяцікурсьнік Гарадзенскага аграрнага ўнівэрсытэту Алег Пронскі быў разьмеркаваны ў гаспадарку побач са Шчучынам, але сёньня студэнта, што аслухаўся наказаў з боку адміністрацыі ВНУ спыніць грамадзкую актыўнасьць, пераразьмеркавалі падалей — на ўсход Гарадзеншчыны — у Ашмянскі раён.

Яшчэ 14 студзеня Алега Пронскага выклікалі на гутарку да першага прарэктара Аляксандра Дудука. Алег зьяўляецца удзельнікам руху «За свабоду» і каардынуе кампанію «За эўрапейскую Мастоўшчыну» ў сваім родным Мастоўскім раёне. Тады прарэктар паведаміў студэнту, што калі ён не адмовіцца ад грамадзкай дзейнасьці, гаспадарка, куды ён быў накіраваны на працу, адмовіцца ад яго, і хлопца могуць пераразьмеркаваць у Гомельскую вобласьць.

Сёньня ж студэнту паведамілі з аддзелу кадраў ВНУ, што яго пераразьмяркоўваюць у Ашмянскі раён замест ранейшага Шчучына. Нягледзячы на тое, што Ашмянскі раён — гэта не Гомельская вобласьць, але знаходзіцца ён дастаткова далёка ад Мастоў і Шчучына, зь якімі найперш зьвязаная грамадзкая актыўнасьць Пронскага.

Наяўнасьць у Беларусі інстытуту прымусовага разьмеркаваньня выпускнікоў, які дэ-факта парушае пра на вольны выбар працы і права на бясплатную адукацыю, чыноўнікі найперш апраўдваюць гарантаваньнем першага працоўнага месца маладым спэцыялістам.

Паводле Радыё Свабода

Уні Вера 16:20, 11/02/2009 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0573 seconds.