4 лютага ў Менску прэзэнтацыя альманаха сучаснай беларускай культуры pARTisan
4 лютага пройдзе прэзэнтацыя новага праекту альманаха сучаснай беларускай культуры pARTisan — сэрыі мастацкіх альбомаў «Калекцыя пАРТызана». Прэзэнтацыя мае адбыцца 4 лютага (серада) а 18.00 у бібліятэцы імя Пушкіна (вул. Гікала, 4, Менск).
«Калекцыя пАРТызана» — унікальная сэрыя альбомаў беларускага актуальнага мастацтва. Задача сэрыі — сабраць лепшае, што здарылася ў беларускім арце за апошнія 20–30 гадоў, і эфэктна падаць у фармаце мастацкага альбома. Першым у сэрыі выйшаў альбом «Дванаццаць» канцэптуальнага мастака Артура Клінава, што сталася прэцэндэнтам новай для Беларусі формы сыстэматычнай падачы актуальнага мастацтва.
Таксама ў межах акцыі адбудзецца прэзэнтацыя восьмага нумару альманаха. Тэма нумару — вера.
У імпрэзе бяруць удзел Артур Клінаў (галоўны рэдактар часопіса), Максім Жбанкоў (рэдактар нумара), філёзафы Валянцін Акудовіч і Алесь Анціпенка ды іншыя аўтары часопіса.
Апроч гэтага —
Даведка: [pARTisan] — удалая спроба трансфармаваць у пераканальны брэнд адвечную схільнасьць беларусаў «гуляць з жыцьцём у хованкі» (Валянцін Акудовіч).
Першапачаткова праект pARTisan быў спробай публічнай прэзэнтацыі актуальнага мастацтва Беларусі за межамі краіны. Пазьней пераўтварыўся ў альманах сучаснае беларускае культуры. На сёньняшні дзень акрамя мастацкага вэктару, pARTisan мае і інтэлектуальны, займаючыся адбудоўваньнем істотных да зразуменьня наяўнай сытуацыі канцэптаў. Інтэлектуальная плынь «мысьленьня пра Беларусь» сустракаеца на старонках pARTisan’у з неканвэнцыйнымі мастацкімі тэкстамі.
Аўтар і кіраўнік праекту, галоўны рэдактар часопісу — актуальны мастак і
Інфармацыя падрыхтаваная арганізатарамі прэзэнтацыі