6 лютага ў Менску прэм’ера тэатральнага праекту «Cafe «Паглынаньне»

6 лютага ў менскім клюбе «Рэактар» адбудзецца прэм’ера новага тэатральнага праекту «Cafe «Паглынаньне».

 

Іх дні — старонкі часопісаў, пасьпешліва прачытаныя ў анарэксічным трызьненьні, вылізаныя, зьедзеныя… Іх ночы — кавярні з дзьвюхсэнсоўнай кароткай назвай «Паглынаньне», у якіх кожны атрымлівае па сваіх жаданьнях і па сваіх заслугах. Пражэктары ўключаныя, незнаёмы голас вітае публіку і пачынаецца вакханалія ведаў з глянцавых бібліяў. Кожны даведаўся нешта сваё, кожны набыў штосьці чужое. І кожны пастараецца перадаць іншым усё сваё самае глыбока схаванае. Яны прымусяць вас паглынуць імі тое, што ўжо паглынулі, пераварылі і паглынаюць ізноў!

  • Рэжысэр — Яўген Карняг (спэктаклі: «C`est la vie. Exercices pres du baton», «Birthday party», «Не танцы», «Бесконечно»)
  • Харэограф — Вольга Скварцова (тэатар сучаснай харэаграфіі «D.O. Z. SK.I»)

Выканаўцы:

  • Кацярына Аверкава
  • Валянціна Гарцуева
  • Вольга Скварцова
  • Юля Марозава
  • Юліана Міхневіч
  • Алена Кзырава
  • Наташа Кірсанава
  • Марына Клімовіч
  • Аляксандр Казела
  • Мікалай Казанцаў
  • Калі: 6.02.2009, 20:00
  • Даведкі і замова квіткоў: +37529 6782399.

Інфармацыя паводле прэс-рэлізу

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0624 seconds.