10 чэрвеня ў Уфе адбыўся мітынг супраць прыватызацыі ВНУ
У чацьвер 10 чэрвеня на плошчы каля ўфімскага палаца спорту адбыўся мітынг супраць сацыяльнай палітыкі ўраду Расійскай Фэдэрацыі.
Сабралася даволі шмат народу - у асноўным гэта былі работнікі адукацыйных устаноў (выкладчыкі ВНУ, школьныя настаўнікі) і студэнты. Было багата транспарантаў, сьцягоў ("ДА! сохранению социальных гарантий", "Требуем индексации зарплаты в 2004 году", "НЕТ! приватизации образовательных учреждений", "Требуем повышения зарплаты в 2005 году в 2 раза", "Достойная зарплата - залог знаний", некалькі сьцягоў прафсаюзаў - "Профсоюз летного состава авиакомпании "Башкирские авиалинии", "росхимпрофсоюз", "реском профсоюза строителей ОАО "КПД", сьцягі ў студэнтаў УГАТУ).
Раздавалі ўлёткі і газэты. На трыбуне выступалі людзі, казалі пра тое, да чаго можа прывесьці прыватызацыя адукацыйных устаноў і ўсёй сацыяльнай сфэры наагул: платнае навучаньне, мэдычнае абслугоўваньне і жыльлё, пазбаўленьне работнікаў адукацыі ўсіх сацыяльных ільгот. Рэзалюцыя мітынга пратэста была прынята (званілі ў званочкі, пакрычалі, пасьвісьцелі ;-). У выпадку, калі ўмовы рэзалюцыі ня будуць выкананыя, было вырашана правесьці забастоўкі ўвосень, падчас вучобы.
Акцыя доўжылася 45 хвілін (з 16.00 да 16.45), пасьля чаго ўсе даволі хутка разышліся.
Варта зазначыць, што гэтая акцыя не адзінкавая, цэлая хваля падобных пракацілася па ўсёй Расіі, але яна была адной з лепш арганізаваных і пасьпяховых.

Каментары праз FACEBOOK