Minsk_by зламаўся і ўваскрэс

Амаль 16 гадзінаў не працавала адна з самых ўплывовых і папулярных суполак беларускага ЖЖ. Значная частка гэтага часу прыпала на ноч, аднак пра падзею пасьпелі напісаць болей за 100 разоў у блогах, суполках і цэлым шэрагу СМІ.

Патас інтэрнэт-выданьняў, схільных да гарачых навінаў, сьцёб і правакацыі вясёлых блогераў, недарэчная рэкляма альтэрнатыўных малажывых і нованароджаных суполак пра Менск — такой стала раніца 13-га студзеня ў беларускім Сеціве.

Суполка Minsk_by каля 22-й гадзіны 12 студзеня атрымала статус выдаленай, пэрыядычна спроба трапіць на яе выдавала памылку 404. Сытуацыя выглядала дастаткова дзіўна, бо тыя з мадэратараў, хто даваў нейкія камэнтары на гэты конт, не маглі патлумачыць, у чым справа.

Засумаваўшыя па адсутнасьці гарачых навінаў пра дэвальвацыю ды дэнамінацыю блогеры заўзята падхапілі новую топавую тэму. Цэлы шэраг інтэрнэт-выданьняў таксама схапіліся за «навіну дня». Аднак мадэратары суполкі ўжо каля 14-й гадзіны 13 студзеня аднавілі яе працу, спаслаўшыся на тое што «прычына зьнікненьня кам’юніці была тэхнічнай».

vojur 14:51, 13/01/2009 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0614 seconds.